Гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мiнская Фармацыя» - гэта прадпрыемства, якое ажыццяўляе рознічную і аптовую рэалізацыю лекавых сродкаў, медыцынскіх
Адрас месца знаходжання РУП "Мінская Фармацыя":
223034, Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе, вул. Савецкая, 128, корпус №2, памяшканне 90.
Паштовы адрас прадпрыемства: 220039, г. Мінск, вул. Чкалава, 5-208.
Кантактныя тэлефоны: прыёмная - 516-80-08, факс - 516-80-03
Электронны адрас: [email protected]
Згодна са Статутам, асноўнымі мэтамі дзейнасці РУП «Мінская Фармацыя» з'яўляюцца: своечасовае забеспячэнне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых арганізацый лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі, медыцынскай тэхнікай і іншымі таварамі аптэчнага асартыменту; забеспячэнне кантролю якасці лекавых сродкаў; інфармацыйна-даведачнае абслугоўванне насельніцтва, арганізацый аховы здароўя і іншых суб'ектаў гаспадарання.
Для ажыццяўлення ліцэнзуемых відаў дзейнасці прадпрыемствам атрыманы спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі):
1. Ліцэнзія на ажыццяўленне фармацэўтычнай дзейнасцi
Ліцэнзія № 02040/391 (Ф-391) на фармацэўтычную дзейнасць. Выдадзена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 5 лютага 1997 г. Сапраўдная да 5 лютага 2022 г.
2. Ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў
Ліцэнзія № 02040/936 (H-936) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Выдадзена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 26 сакавіка 2014 г. № 158-А. Сапраўдная да 31 сакавіка 2024 г.
Віды дзейнасці РУП «Мінская Фармацыя»:
1. Аптовая і (або) рознічная рэалізацыя лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі, медыцынскіх вырабаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.
2. Аптэчны выраб і водпуск лекавых сродкаў.
3. Збор (закупка) дзiкарослых раслiн (iх частак) у мэтах іх рэалізацыі.
4. Праверка якасці лекавых сродкаў.
5. Здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці.
6. Інфармацыйна-даведачнае абслугоўванне насельніцтва і арганізацый аховы здароўя, іншых суб'ектаў гаспадарання.